Пагоня / Pahonia / Vytis . Margarita Levchuk & Liudas Mikalauskas

“ПАГОНЯ“ . Словы Максіма Багдановіча, музыка Мікалая Шчаглова-Куліковіча. Выканаўцы: Маргарыта Ляўчук (сапрана, Беларусь), Людас Мікалаўскас (бас, Літва), Юстас Чапоніс (фартэпіяна, Літва). Відэа: Рокас Башкіс. Кліп створаны пры падтрымцы @BYCULTURE -- Герб “Пагоня“ - гэта гістарычны сімвал Літвы і Беларусі з часоў Вялікага Княства Літоўскага, які напрацягу стагоддзяў з’яднаў нашыя народы ў барацьбе за свабоду. 13 студзеня 2021 года Літва адзначае трагічныя і гераічныя падзеі, якія адбыліся 30 год таму. Літва здабыла свабоду і незалежнасць - першая з 15 рэспублік СССР. Беларусь яшчэ ідзе па сваім шляху да сапраўднай незалежнасці і дэмакратыі, а братэрская Літва падтрымлівае і дапамагае ўсім беларусам. Ізноў мы разам як у былыя часы. Жыве Літва! Жыве Беларусь!
Back to Top