Атэла з гаджэтам. У Віцебску асудзілі хлопца, які сачыў за нявестай ()

Рэўнасць абышлася дорага. У Віцебску вынеслі прыгавор мужчыне, які сачыў за тэлефоннымі размовамі і СМС сваёй былой каханай. Яму прысудзілі штраф у 100 базавых велічынь. І гэта толькі дзякуючы таму, што дзяўчына даравала раўніўцу і папрасіла менш суровае пакаранне. Увогуле ж такое ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё парушае канстытуцыйныя правы чалавека і можа абярнуцца нават пазбаўленнем волі. Наш карэспандэнт Вольга Шмаргун прысутнічала на судовым працэсе і ведае падрабязнасці любоўнай драмы. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top