Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва | Канферэнцыя 27-28 мая 2019 г.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва» адбылася 27-28 мая ў сценах гістарычнага факультэта БДУ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 60 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Мальты.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў навуковага форума звярнуліся дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Ку