спектакль “Шлюб з ветрам“

Набыць квіткі: Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў. Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу. Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль “Шлюб з ветрам” – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі. Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства. Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг Мастак – Таццяна Нерсісян Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава Узроставыя рэкамендацыі: 16 Прэм’ера: 14 снежня 2019 Працягласць: 1 г. 40 хв. УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца дым-машына. Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля. РТБД у Інтэрнэце: Сайт: Instagram: Facebook:
Back to Top