«СЦЯПАН – ВЯЛІКІ ПАН» – А. Вольскі; рэжысёр-пастаноўшчык: У. Савіцкі

СЦЯПАН – ВЯЛІКІ ПАН Блазнаванне на адну дзею 6 Артур Вольскі Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА Музычнае афармленне: Павел ЗАХАРАНКА Кампазітар: Юрый БАЧКАРОЎ Балетмайстар: Наста АСТАПЕНКА Лялек у бутафорскай майстэрні тэатра вырабіла скульптар Наталля КУДАШКІНА Таленавіты шавец Сцяпан бескарысліва дапамагае людзям і жывёлам, а Лісіца бярэцца сумленна паслужыць Сцяпану. Перш-наперш просіць у яго боты добрай работы: каб усіх запэўніць у сваёй саліднасці, бо мае пільную патрэбу трапіць у царскі палац. Але трапіць – толькі пачатак справы. Каб даўмецца свайго, трэба ўважліва агледзецца, ацаніць абставіны ды дзейнічаць хітра, мудра ды ўпэўнена. Бо не для сябе – для Сцяпана стараецца! Працягласць – 60 хвілін
Back to Top