2016/02/21, 20 тур, Red Bisons - Экспрэс Прынт - 4:9

Фаварытам, безумоўна, быў Экспрэс Прынт. Але мы мелі настрой даць бой. Трэба прызнаць, што яго і давалі. Але нашага супраціва, на жаль, хапіла толькі на першы тайм, цягам якога мы нават перамагалі. А потым здарылася сапраўдная катастрофа - 4 прапушчаныя мячы за 8 хвілінаў. І ўсё, як пад капірку, пасля прывозаў на сваёй палове поля... Пасля гэтага на полі пачаўся вэрхал, які быў на руку Экспрэс Прынту. Нарэшце скончыўся цяжкі каляндарны адрэзак, калі мы мелі суперніка аднаго суперніка мацнейшага за другога.
Back to Top