23 снежня старшыня райвыканкама Аляксандр Бойка сустрэўся з маладымі спецыяліст...

191 малады спецыяліст пачаў сваю працоўную дзейнасць у гэтым годзе ў Шклоўскім раёне. Большая частка з іх працуе ў сельскагаспадарчай сферы. У пятніцу, 23 снежня, з моладдзю ў глядзельнай зале кінатэатра “Мір“ сустрэўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бойка. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Давыдовіч і кіраўнікі і спецыялісты арганізацый раёна.
Back to Top