Пазьняк: «Турэмныя мэнгеле закасваюць рукавы»

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць неабходным распаўсюджаньне інфармацыі пра галадоўку Сяргея Каваленкі. Пазьняк: «Турэмныя мэнгеле закасваюць рукавы. Афіцыйны заказ. Адказнасьць. Лячыць ад жыцьця. Але службовыя асобы, якія павольна забіваюць Сяргея Каваленку (і выканаўцы, і арганізатары), добра ведаюць тое, што яны яго забіваюць. Упэўненасьці ў беспакаранасьці ім надае маўчаньне запалоханага грамадзтва. Аднак гэта іх не ўратуе».... Завяршае свой артыкул Зянон Пазьняк наступнымі словамі: «Цяпер (і як заўсёды) важна, каб шырока распаўсюджвалася інфармацыя (у Беларусі і за мяжой) пра стан і змаганьне Сяргея Каваленкі, пра злачынныя дзеяньні рэжыму супраць яго асобы. Нельга дапусьціць каб рэжым заблякаваў інфармацыю і галасы пратэсту добрых людзей. Хацеў бы заклікаць салідарна жывых беларусаў і актыўныя групы грамадзтва падтрымаць справу распаўсюджваньня зьвестак пра Каваленку і далучыць свае словы ў аб
Back to Top