“З чаго пачынаецца Родзіна“ / Красная Зелень

Песня пра тое, як у адной чырвона-зялёнай краіне ўсё перакуленае з ног на галаву. Пра сумнавядомую Масандру і ракеты на Кіеў, пра Валодзю з яго імперскімі амбіцыямі і “доблесных“ ваякаў. Пра тое, як беларусаў прымушаюць любіць штучнаўтвораную сімволіку і ідэалохію. Але мы з вамі ведаем, з чаго насамрэч пачынаецца Родзіна і якіх яна колераў. Песня напісана спецыяльна для дакументальнага фільма Маргарыты Ляўчук “Кроў на траве“ пра візуальны гвалт дзяржаўнай сімволікай. Глязіце тут С чаго пачынаецца Родзіна? С бяседы у прыватнам ключэ З праграмы дзе л’ецца блявоціна Якую Грыгорый вядзе А можа яна пачынаецца З дручкоў мусароў ў руках? З пабояў тых хто намагаецца РэАлізавацца у правах С чаго пачынаецца Родзіна? У клетцы у зале суда З двара, дзе спартсмен-идыёціна З Масандрай забь’е змагара А можа яна пачынаецца З ракет, што на Кіеў ляцяць З ваякаў, якім падабаецца Нявінных людзей забіваць З чаго пачынаецца Родзіна? З расейскіх сцягоў у кутку З імперскіх амбіцый Валодзіных З кувалды ў дзіцячым садку З закату чырвона-зяленага З мыцця абасраных кароў З субооотніка паднявольнага З чарговых крывавых дажджоў З чаго ж трэба каб пачыналася Радзіма ў нас і наш лёс? З любога, хто з хунтай змагаецца Пускае цягнік пад аткос З таго, хто жыццём рызыкуючы Бароніць сваю Беларусь З тых словаў якія (гаруючы ў няволе) данёс нам Кастусь “І толькі тады,народ, будзеш шчаслівы, калі маскаля над табою не будзе!“ Вось тут пачынаецца Родзина.
Back to Top