Трэйлер фільма 3D-рэканструкцыі часткі даваеннага Мінска

Да Дня горада музей Якуба Коласа падрыхтаваў прэзетацыю відэафільма трохмернай мадэлі дома па Вайсковаму завулку, 3 ў г. Мінску, у якім жыў Якуб Колас з 1927 па 1941 гг. выканана на падставе архіўна-бібліяграфічных вышуканняў. Разам з архітэктурна-канструктыўнымі асаблівасцямі дома зроблена мастацкае аднаўленне фрагмента гарадскога асяродка 20 – 30-х гг. 20 ст., у якім знаходзіўся дом. Адноўлена частка гарадскога ландшафту, планіровачная структура, архітэктурныя дамінанты, выканана гіпатэтычнае аднаўленне шэраговай гарадской забудовы, што стварае непаўторную атмасферу даваеннага Мінска. Аўтар ідэі праекта - Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выканаўца - Ахрэм Белабровік, архіўна-бібліяграфічныя вышуканні - Антон Астаповіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Павел Растоўцаў, калекцыянер, член Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кансультацыі - Васіліна Міцкевіч, галоўны захавальнік Дзяржаўн
Back to Top