Родныя асуджаных на сьмерць братоў змагаюцца за жыцьці Ільлі і Станіслава

Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Ільлі Косьцевых і пакінула прысуд абодвум бязь зьменаў. Ільлю Косьцеву 21 год, ягонаму брату Станіславу 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суду прыгаварыла братоў Косьцевых да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы. Гэта адбылося ў красавіку 2019 году ў Чэрыкаве. Ільля і Станіслаў забілі Натальлю Каст
Back to Top