“Песняры“ - Александрына (1971)

Словы Петруся Броўкі Музыка Уладзіміра Мулявіна Мне не забыцца песні той даўняе вясны: “На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны“. Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць. Александрына, цяпер прыйшла зіма. Александрына, шукаю я - няма... Александрына, і з песьняй ты цвіла. Александрына, якою ты была? Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх, Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх. Александрына, цяпер прыйшла зіма. Александрына, шукаю я - няма... Александрына, і з песняй ты цвіла. Александрына, якою ты была?
Back to Top