Не забывайте какими мы были!

Не забывайце якімі мы былі! А памятаеце, як мы баяліся? Баяліся, бо не ведалі, што нас чакае, але ўсё роўна рабілі крок наперад, бо верылі, што толькі мы можам ўсё змяніць. Памятаеце, як мы сталі ў ланцуг адзін за аднаго, бо зразумелі, што толькі праз салідарнасць можна атрымаць узаемную падтрымку. Мы усміхаліся. У прамянях цёплага летняга і восеньскага сонца мы перасталі хаваць свае твары і навучыліся адкрыта выражаць свае эмоцыі. Мы крычалі і наш крык адбіваючыся ад сцен вуліц з хуткасцю гука разносіўся па шырокіх праспектах паказваючы як нас шмат. Мы плакалі. Спачатку ад болю, а затым ад радасці, бо толькі надзея дае моц і кожная невялікая перамога напаўняла нашыя сэрцы радасцю. Мы сталі самімі сабой, бо перасталі дагаджаць, пагаджацца і прытварацца. Мы адкрыліся ўсяму свету і свет уздрыгнуў, бо зразумеў, каго яму не хапала ўвесь гэты час. Мы навучыліся любіць свабоду. Той кароткі прасвет, які паказаўся нам светам і выхадам з цьмы. Мы сталі крэатывіць, бо толькі свабодны чалавек альбо чалавек, які змагаецца за свабоду, здольны тварыць. Мы сталі бліжэй і зразумелі, што побач з намі жывуць цудоўныя людзі, якія не заўважалі адзін аднаго раней, бо ўсе былі вымушаныя прытварацца. Мы навучыліся дапамагаць тым, хто аказаўся ў бядзе і каму патрэбная дапамога. Мы рабілі гэта самастойна. Мы жылі. Той кароткі перыяд за 28 год напаўняў нас энергіяй і верай у саміх сябе. Калі запытаеце – што рабіць далей? Не забывайце хто мы і якімі мы былі! Рэанімацыйны пакет рэформаў – гэта пакет рэформаў новай Беларусі! Мы працягваем працу! Далучайцеся! #bsdp
Back to Top