“Такога вы не чулі“: Шлюбны дуэт Dah з сэтам песень | Дуэт Dah с сетом песен

Наста і Жэня Зыковічы — шлюбная пара, якая стварыла супольны праект Dah. Жэня — аўтар эмбіент-праекта JJ Ok і гітарыст гурта The Glitchhh, Наста — прафесійная піяністка з кансерваторскай адукацыяй. Але ў праекце Dah музыкі абралі для сябе іншыя ролі: Жэня мінімальна выкарыстоўвае гітару і стварае электронны гук, Наста піша песні і спявае. Музыкі граюць электроніку ў духу Onuka i Yuko і напісалі песень на цэлы альбом. Як усё выглядае і пра што музыка дуэта — расказваем і паказваем у музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“. ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram:
Back to Top