deVIAtion - Твой бацька фашыст

І не кажы пра яго дабрыню І не кажы мне пра тое, што ён любіць cвабоду. Я бачыў вочы яго Іх цяжка любіць. А твая любоў, гэта жах! Так жахліва патрапіць у лік незаўгодных. Ты ведаеш, ён можа прагнаць, Ён можа забіць. Твой бацька фашыст! Не глядзі на мяне так, я ў гэтым пэўны, Ён проста фашыст! Не глядзі на мяне так. І справа зусім не ў колеры сцяга. Ён можа сябе называць кім заўгодна. Словы нічога не варты, Калі рукі ў крыві. Я сам не люблю ярлыкоў, Але сімптомы хваробы занадта вядомыя Пакуль ён там на гары, Ён будзе душыць. Яму ніколі не падам рукі. Я не тісну рукі забойцам і катам. І калі ён зляціць з гары, Я па сапраўднаму буду рады. Я ніколі не пайду за ім. Я не баран, каб крочыць у стадзе. І калі ягоныя паедуць танкі, Я сустрэну іх молатавым на барыкадзе.
Back to Top