Творчая група праекта Беларускага радыё “Песні малой Радзімы” наведала Шклоўшчыну

У краіне працягваецца музычны праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё “Песні малой Радзімы”. На гэты раз творчая група накіравалася з экспедыцыяй у Шклоўскі раён, дзе былі запісаныя самыя таленавітыя калектывы і сольныя выканаўцы нашага рэгіёну. Іх песні будуць гучаць у эфіры радыё на працягу года.
Back to Top