ЯК НАС ВЫЗВАЛЯЛІ ў верасьні 1939, рэж. Яраслаў Бабіч, Беларусь 2011 г.
Што мы ведаем пра “вызваленчы“ паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Па-першае, тое, што здарылася ў верасні 1939 года, сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі: фашысцкай Нямеччынай і СССР.
Па-другое, насельніцтва акупаванага Чырвонай Арміяй абшару Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў.
Тое, што адбылося ў 1939-м, не было ніякім вызваленнем. Зусім наадварот, гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. А неўзабаве, менш як праз два гады, на гэтыя землі прыйшлі фашысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.
Фільм “Як нас вызвалялі“ ў верасьні 1939, рэж. Яраслаў Бабіч, Беларусь 2011 г. дакументальныя фільмы Белсат DOC
🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc
🟥Facebook – https://www