Белавежская пушча: з новым 2016 годам!

Традыцыйнае віншаванне ад святочных аленяў! Дарагія сябры! Сёння 2015 год сыходзіць, як гэты алень на відэа, а новы – надыходзіць. Жывёла нешта шукае і нібы пытае камеру: “Не бачыла, што я тут згубіў?” А мы жадаем кожнаму гледачу “Канала дзікай прыроды” не губляцца і знайсці свой шлях ў жыцці. Заставайцеся з намі і ў 2016-м: новыя прыгоды жывёл Белавежскай пушчы чакаюць! Віншуем са святамі і да сустрэчы!
Back to Top