Шрайбман: пра Бабарыку, планы Лукашэнкі, звар’яцелую Расію, Прыгожына і рэпарацыі для Украіны | ТОК

У вялікай гутарцы з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам размаўляем пра вагнераўцаў у Беларусі і пра тое, ці магчымы падобны мяцеж у Беларусі, ці слабы Пуцін, ці прывязвае нас ядзерная зброя да Расіі назаўжды і ці павінны будуць беларусы плаціць рэпарацыі Украіне. Абмяркоўваем, як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў 2025 года і ці могуць яго сыны атрымаць уладу. А таксама разважаем пра тое, калі могуць скончыцца рэпрэсіі, чаму раскалоўся «Байпол», навошта рэжым трымае ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі Статкевіча і Ціханоўскага і ці ўдалося сілавікам дэмаралізаваць дэмсілы. А пры канцы размовы — пра тое, як змяніла бацькоўства і як гадуе дачку. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:39 – як мяняе сітуацыю ў Беларусі (не)прыезд вагнераўцаў 04:43 – ці захоча Пуцін атруціць Прыгожына? 08:40 – якая выгада Лукашэнку ад мяцяжу Прыгожына 12:41 – ці можа Лукашэнка вырабіць уласную ядзерную зброю 13:53 – што новага зразумеў пра Пуціна 19:21 – ці выгадна Беларусі, каб Лукашэнку выкарысталі ў мірных перамов
Back to Top