Atesta ft Lesley Knife - Магільшчык (Matthews - Плотка)

“Магільшчык“ - кавер Dave Matthews Band. Героямі белверсіі сталі Яўгенія Пфляўмбаўм, Эмілія Плятэр і Ларыса Геніюш. Магільшчык (сл. Baisan) Ларыса Геніюш: гады жыцця 10 – 83, У яе бралі інтэрвію топ-мэнэджэры цемры слізкай. Вена і Львоў у ейным гайдзе, але ў гэтых кропках не зробіш чэк-ін. Адзінаццаты трамвай едзе з Міхле да Ваўкавыска. мой мілы калі капаеш мне дом паберажы рукі каб кроплі дажджу разрывалі мой сон магільшчык Што паспела ты ў свае дваццаць пяць? Што б сказала ты Эміліі Плятэр? Партызанскі тым-лід, што дашлеш ты Богу ў CV? Карабель абірае свой шлях, карабель не глядзіць на фарватэр, Усе лісты да палкоўніка – малаком па крыві. ружа ружа кветка мы ў букеце дзеткі попел попел з нашых спраў Як уступіць у саюз на дзевятым дзесятку? Яўгенія Пфляўмбаум мае дакладны адказ. «Мела ты ўсяго нароўні», ды пусты рахунак у банку. І застаўся падрадкоўнік, Байран сцерпіць, праўда, Макс?
Back to Top