Уборка кукурузы ў КСУП “Запаветы Ільіча”

Уборка кукурузы на Петрыкаўшчыне падыходзіць да свайго завяршэння. “Царыца палёў” для сельгасарганізацый раёна – адна з галоўных і каштоўны кармавых культур. Скончылі ўборку кукурузы і ў КСУП “Запаветы Ільіча”. З убранай зялёнай масы на плошчы 1770 гектараў нарыхавана 21125 тон корму і сіласу пры сярэдняй ураджайнасці 170 цэнтнераў з гектара. Акрамя таго атрымана 840 тон зерня кукурузы. Ураджайнасць пачаткаў склала 57 цэнтнера з гектара.
Back to Top