“Унія“ - Бітва пад Оршай (1998)

А ў нядзельку параненьку Ўзыйшло сонейка хмарненька, Ўзыйшло сонейка над борам, Над Сялецкім таборам. А ў таборы трубы граюць, Да нарады зазываюць. Сталі рады адбываці, Адкуль Воршу здабываці: А ці з поля, а ці з лесу, А ці з рэчкі невялічкі. А ў нядзельку параненьку Сталі хлопцы-пяцігорцы, Сталі з рэчкі на прыгорцы. Гучаць разам з самапалаў, Б’юць паўсоткаю з гарматаў. Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці. А як з Воршы уцякалі, Рэчку тую пракліналі: - Бадай ты павысыхала! Наша слава тут прапала! Камерны хор «Унія» заснаваны ў 1990 г. У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі, у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і даўно ўжо стала рарытэтам. У 1998 г. была выдадзена ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная 80-годдзю БНР.
Back to Top