Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага, Гомельскае ТБМ правяло акцыю – «Падтрымай мову – размаўляй на працы па-беларуску».
20 лютага на вуліцах горада Гомеля сябры ТБМ заклікалі мінакоў у дзень роднай мовы размаўляць па-беларуску. Людзі збольшага ўспрынялі прапанову вельмі пазітыўна. Шмат хто пагадзіўся прыняць удзел у акцыі. Размаўляць па-беларуску 21 лютага паабяцалі студэнты Гомельскага медыцынскага ўніверсітэту, прадаўцы, супрацоўнікі «Фонду міра», дырэктара і інш. Спадзяемся, гэтыя людзі выканаюць сваё абяцанне.
25 views
0
0
3 months ago 00:18:45 1
неудачные режиссерские решения
3 months ago 00:02:30 1
Разговор со счастьем (песня из кинофильма “Иван Васильевич меняет профессию“)