Презентацыя альбома “Летуценьнік“ у Мінску

Як дапамагчы ў адбудове майстэрні гусляў пасля пажару: --- Маё імя Алесь Чумакоў. Я гусляр, майстра гусляў. Пад гуслі, па-беларуску – розныя песні даводзілася мне спяваць. Сёння я прапаную Вам 20 вядомых песень нашага часу, якія я люблю і лічу вартымі таго, каб заспяваць беларусам па-беларуску. Што яднае гэтыя песні акрамя таго, што яны – мае любімыя? Мы звыкліся чуць іх іншымі мовамі. А яны актуальныя, пра мяне, пра нас з вамі – толькі перакладзі, як яны пачынаюць распавядаць Нам пра тое, чым мы сёння жывем, аб чым мы марым, хто мы ёсць і куды ідзем. Пагадзіцеся, вам жа хацелася, каб Фрэдзі Мэрк’юры ці Пол Маккартні заспявалі па-беларуску? Каб яны данеслі нам сваю паэзію і філасофію блізка й зразумела, каб пра нас? А вялікі й жахлівы Озі Осбарн? А Віктар Цой? А Юрый Шаўчук? А памятаеце, якое свята было, калі Андрэй Макарэвіч праспяваў нам “Сьнег”? І хацелася яшчэ, яшчэ! Так будзе! Сярод песняў замежных выканаўцаў прагучаць і найвядомейшыя шлягеры нашых “П
Back to Top