Беларускі супраціў / Белорусское сопротивление

Беларускі ўзброены рух ня быў аднародным і ня меў адзінага кіраўніцтва. Арганізацыйна ён афармляўся ў 1944-1945 гг. У гэты час на нелегальным становішчы знаходзіліся дзесяткі тысяч чалавек, якія імкнуліся пазьбегнуць мабілізацыі ў Чырвоную Армію, а таксама тыя, хто падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі або служыў у беларускіх вайсковых фармацыях. У лясох, пераважна на Берасьцейшчыне, знаходзіліся і аддзелы Беларускай Народнай Партызанкі, якія супрацоўнічалі з УПА. Яны да 1948 г. часткова самазьліквідаваліся, часткова перайшлі на Захад. Нацыянальныя партызанскія аддзелы, у тым ліку арганізаваныя й Беларускай Незалежніцкай Партыяй падчас нямецкай акупацыі, дзейнічалі ў многіх раёнах Беларусі. Аднак далёка ня ўсе людзі, якія знаходзіліся на нелегальным становішчы, далучаліся да паўстанцкіх аддзелаў, многія хаваліся каля сваіх вёсак або нават у вёсках і гарадах, у чаканьні савецка-амэрыканскага ваеннага канфлікту. Партызанскія аддзелы, як правіла, складаліся з людзей, якія пастаян
Back to Top