Тры золаты, серабро і бронзу заваявалі віцебскія батутысты ()

Тры золаты, серабро і бронза. Такі важкі ўклад у скарбонку зборнай Беларусі ўнеслі віцебскія батутысты на другім этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Мінску. Зараз трыумфатары міжнародных стартаў літаральна на тыдзень завіталі ў Віцебск, дзе працягваюць шліфаваць свае новыя праграмы. З 5 па 13 лістапада яны прымуць удзел у чэмпіянаце свету па скачках на батуце, які пройдзе ў сталіцы Балгарыі – Сафіі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top