“Жыццё за мару”

Напэўна, многія бачылі гэты фільм, які падрыхтаваў тэлеканал “Беларусь 5” на 40 дзён пасля смерці Анатоля Анатольевіча. У творчай групы было ўсяго 2 тыдні, каб ахапіць неахопнае і зрабіць “прадукт”, годны для яго галоўнага героя. Па водгуках многіх, хлопцы справіліся. На жаль, Youtube-канал Б5 быў узламаны, а фільм выдалены. Але ён захаваўся на дыску ў жонкі Анатоля Анатольевіча, якая падзялілася ім з намі. У пятую гадавіну смерці нашага кіраўніка мы вырашылі заліць “дакументалку” “Капскі. Жыццё за мару” на канал FCBB TV. Спадзяемся, нам не прад’явяць за аўтарскія правы, таму што такія фільмы хочацца час ад часу пераглядаць.
Back to Top