“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У першым выпуску праграмы — сустаршыня грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.
Ці не занадта смела Дзмітрыеў пачаў сябе паводзіць адразу пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты і ў чым прычына гэтай смеласці? Ці гатовы палітык зняцца з выбараў і на якіх умовах? Ці змяніў ён сваё негатыўнае стаўленне да пратэстаў і да магчымай “Плошчы-2020“? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.