Нарада ў губернатара: навесці сістэмны парадак ў жывёлагадоўлі ()
Аптымальная арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці, павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы і ўдасканаленне сістэмы аплаты працы работнікаў. На чарговай нарадзе ў старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва прааналізавалі стан жывёлагадоўлі ва Ушацкім, Талачынскім і Сенненскім раёнах. Справы ў гэтых рэгіёнах ідуць не лепшым чынам. Вытворчасць малака, яго якасць і колькасць пагалоўя за 2016 год знізіліся. Як пераадолець сельскагаспадарчы крызіс на мясцовым узроўні, сёння і вырашалі спецыялісты.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017