Хай так TV – На белай сценке выканкама (Сладкий сон – На белом покрывале января cover)
Калі горад засынае, прачынаюцца пратэстоўцы з чырвонымі балончыкамі. А ціхары не спяць ніколі. Ці атрымаецца чарговы раз напісаць на сцяне “крыса“?
З пачаткам паслявыбарчых пратэстаў па ўсёй Беларусі на сценах, будынках, асфальце і “табакерках“ пачалі зʼяўляцца надпісы палітычнага зместу. Часцей за ўсё гэта “3%“ (адсылка да нізкага рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі).
Камунальнікі збіліся з ног замалёўваючы ўсё новыя і новыя графіці.