Талаковы эфір: як сабраць 3800 рублёў на дзіцячую кніжку “Кошык вожыка“
Кніжак на беларускай мове для самых маленькіх у дзіцячых установах недастаткова. А цікавых беларускамоўных кніжак дык і ўвогуле кот наплакаў! Аліна Нагорная і Ігар Случак вырашылі не чакаць мяккай беларусізацыі і выпраўляць сітуацыю сваімі сіламі. І распачалі краўдфандынгавую кампанію на выданне дзіцячай кніжкі “Кошык вожыка“ на платформе “Талака“.
Каляровы інтэрактыўны “Кошык вожыка” плануецца падарыць дзецям з розных дзіцячых установаў Слуцка і Слуцкага раёна (дзіцячыя садкі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, лякарні, слуцкі дом дзіцяці). Случчына абрана не выпадкова, бо аўтарка вершаў і ілюстрацый Ліза Шмідт паходзіць менавіта з гэтага рэгіёну. Аўтар перакладу – Сымон Цынамон.
На збор сродкаў ёсць яшчэ амаль два месяцы. Сабраць трэба 3800 рублёў. Як рухаецца справа, на што пойдуць грошы, і ўвогуле - якая зараз у Беларусі сітуацыя з дзіцячай літаратурай і чаму яе ніхто не выправіць, акрамя нас саміх, Ігар і Аліна распавядуць у сённяшнім “Талаковым эфіры“.
3,463 views
131
35
5 years ago 00:31:29 26
“Талаковы эфір“: музычны тралейбус і памяць пра помнікі ў Магілёве
6 years ago 00:34:36 2
Талаковы эфір: як сабраць 16,5 тысячы рублёў для дзіцячага хакейнага цэнтра
6 years ago 00:14:52 7
Талаковы эфір. Як на кішэнны дапаможнік “Абаронім мову!“ сабралі 2535 рублёў
6 years ago 00:14:53 6
Талаковы эфір. Як сабраць 1250 рублёў і пазбавіць беларусаў страху перад ваўкамі
6 years ago 00:00:00 3
Талаковы эфір. Падсумоўваем вынікі года з
6 years ago 00:14:59 3
Талаковы эфір: як сабраць 30 000 рублёў на “Народную Волю” для бібліятэк