Кармэн у вышыванцы супраць дзівы з Масквы | Белорусская Кармен против дивы из Москвы

1927 годзе маладая спявачка Ларыса Александроўская, будучая пачынальніца беларускай оперы, едзе ў Франкфурт-на-Майне на Міжнародную музычную выставу. Спявачка плануе прэзентаваць беларускія народныя песні. Але інтрыгі падступнай суперніцы могуць на ўзлёце абарваць кар’еру гераіні наступнай серыі «Лабірынтаў». Калі Ларыса Александроўская даведалася, з якімі вялікімі майстрамі давядзецца ёй выступаць у Нямеччыне, яна зусім упала духам. Алею ў агонь падліла ейная канкурэнтка, Ірма Яўнзем з маскоўскай дэлегацыі. Спадарыня Ірма сама хацела спяваць беларускія народныя песні, якія былі ў рэпертуары Александроўскай. Вось што пра канфлікт на конкурсе пісала ў сваіх успамінах Ларыса Александроўская: «Яўнзем, выконваючы беларускія песні, не хацела мець у маёй асобе [суперніцу] прадстаўніцу рэспублікі. Тым больш што песні нашыя яна выконвала эстрадна. Я ж спявала так, як мая бабуля, мама, як у вёсках… без эстрадных штукарстваў, якія скажаюць сутнасць і змест песні». Выканаўца з Масквы робіць
Back to Top