ПЕСНЯРЫ. На начлезе

Александр Катиков - Лариса Геніюш Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне, ходзяць спутаныя коні ў тумане. Буланыя мае коні капытамі ціха звоняць ў сэрца мне. Доўга, доўга ноччу цуднай я не спаў — аганёк на полі блудны вандраваў... Доўга песня салаўіна не сціхала срэдзь галінаў, сярод траў. Доўга, доўга чуў дзявочы з вёсак спеў, аж пакуль рагаты месяц не самлеў... Пакуль хлопцы не паснулі, агонь ветры не раздулі, аж згарэў. Ноч была — як быццам казка сіняя... Пакуль зоры не пагаслі, думаў я, што, чым зоры праз галіны — чараўней глядзіць дзяўчына, ой, мая!.. Ходзяць коні, ходзяць ў раннім тумане... Ўстануць хлопцы ды дахаты пажанем. Вецер хвалі ўперад гоне, яны роднай песняй звоняць ў сэрца мне...
Back to Top