Усім прывітанне! Вялікі дзякуй за ўдзел у конкурсе, мы падлічылі больш за 200 відэа пад песню,, Беларусь ты мая “!!! З найлепшых работ мы зрабілі кліп-караоке. Асобная падзяка:
krviktorya
yana_brekman
ejtuny_
Вершы :Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
Аранжыроўка : Дразды
Беларусь ты мая
леанід
ПРАНЧАК
Зямля пяшчоты і святла,
Ты стала мне святою.
О, Беларусь, ты не была
Ніколі мне чужою.
Цябе я сам не выбіраў:
Мая ад нараджэння.
Цябе мне лёс удзячны даў,
Нібы благаславенне.
Беларусь ты мая, Беларусь,
Золкай раніцы водар гаркавы.
Беларусь ты мая, Беларусь,
Неба – Богава, наша – зямля.
Беларусь ты мая, Беларусь,
Край любові, пакуты і славы,
Ты мая калыска!
Матуля мая
Ты малітва мая!
Радзіма мая!
Зямля дзядоў,
Зямля бацькоў,
Ручнік, матуляй тканы…
Ляціць да зораў рэха слоў,
Табою вымаўляных.
Твой родны сын, цябе люблю.
На злых вятрах эпохі
І ты, прашу я і малю:
Любі мяне хоць трохі!
1 view
29
6
1 month ago 00:02:11 1
RSAC x ELLA — NBA (Не мешай) (OFFICIAL VIDEO)
1 month ago 01:15:00 1
РАННЯЯ ВЕСНА,ПЕНИЕ ДРОЗДОВ.КОГДА ПОЮТ ДРОЗДЫ-ДОКТОРА НЕ ТРЕБУЮТСЯ
1 month ago 00:03:49 1
Репа. Григорий безуглый и Игорь Дроздов.ДК Мир.
1 month ago 02:20:43 1
МИША МАВАШИ: мигранты, скандал с мечетью, Шлеменко, Емельяненко, Баста, жизнь / DROZD PODCAST #21