Что это было? Обсуждаем только важное. Выпуск 2

Упершыню “Ноч растраляных паэтаў“ была праведзена ў Курапатах у 1988 годзе. У гэтым годзе акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ахапіла дзясяткі гарадоў па ўсім свеце: ад Сан-Францыска да Шчэньджэня, ад Сальвадора да Осла. Але правесці традыцыйную акцыю ў саміх Курапатах у сённяшніх беларускіх умовах аказалася немагчыма. Як змяняліся ў масавай свядомасці і нацыянальнай памяці месца і значэнне даты 29-30 кастрычніка, калі за адну ноч былі растраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі? Ці слушна праводзіць паралелі паміж сталінскім тэрорам і масавымі рэпрэсіямі, што зазнала беларускае грамадства ў цяперашні час? Да чаго можа прывесці адкрыццё архіваў, навуковыя даследаванні рэпрэсій 1930-х гадоў, якія праблемы і канфлікты гэта можа спарадзіць? Гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры прагарамы “Што гэта было?“ каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская абмяркуе з кандыдатам гістарычных навук, прафесарам ЕГУ, запрошаным прафесарам Гісэнскага ўніверсітэта Ірынай Раманавай.
Back to Top