Дарагія вы нашы, трымайце віншаванні з Калядамі і Новым годам ад Еўрарадыё! Дзякуй, што ў 2018 годзе былі з намі! Разам мы сачылі за навінамі Беларусі і свету, абмяркоўвалі важныя тэмы. Мы зрабілі сотні важных і цікавых рэпартажаў, эфіраў ды інтэв’ю.
Але ў наступным годзе цікавостак будзе яшчэ больш! Сёння Еўрарадыё запускае на Youtube канал VitaminE. Ён будзе пазнавальным і забаўляльным: пра тое, як з розумам пражыць свае першыя сто гадоў, зрабіць сваю хатку ўтульнай, не пераймацца па дробязях і назаўжды развітацца з агульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця.
Карацей, падпісвайцеся на канал Еўрарадыё — без палітыкі і штодзённай мітусні. І заставайцеся з намі. Для нас шчасце і гонар — працаваць для вас!
306 views
162
57
5 years ago 00:00:00 4
“Культура на помощь!“: у 16:00 прэзентуем песню ад “Маланка аркестру“ і Бенькі