Гаворым пра смерць — Вырай, адкуль не вяртаюцца | Вучымся думаць па-беларуску – Ладны пераклад
Cёння ў “Ладным перакладзе” тэма не самая вясёлая, але ж яе абмінуць ніяк не ўдасца. І ў звычайным, і ў пераносным сэнсе. Гаворым пра смерць. Чаго ўжо баяцца? Ніхто жывым паўз яе не праскочыць)) Як радзіла маці, то й трэба паміраці. Таму - смялей!
#ДобрыКанал #Карані і вытокі #Ладны пераклад
Калі ў некага мала сіл, па-руску кажуць: “еле-еле душа в теле”, “на последнем издыхании” ці “на ладан дышит”.
А па-беларуску? – Намнога цікавей нават!
🔸 Нібы ў вырай збіраецца.
🔸 Галасок - хоць у пясок.
🔸 Душа на нітачцы затрымалася.
Але гэта была, як кажуць, лайт-версія. Хадзем далей - шляхам ценяў. У рускай пра смерць гавораць: “дать дуба” або “протянуть ноги”. Беларускія адпаведнікі гучаць так:
🔸 Бараду задзерці.
🔸 Душою рыгнуць.
🔸 Уздоўж лаўкі выпрастацца.
🔸 Лыткі стуліць.
А вось зусім нязвыклая форма:
🔸 Жаба цыцкі дала.
Жаба… як бы мовіць… з бюстам?.. Цікава, адкуль такі вобраз? Можа, ёсць нейкае міфалагічнае тлумачэнне? Калі ведаеце, пішыце ў каментарах.
Ну, і свае варыянты па сённяшняй тэме – таксама. Бо
1 view
897
296
2 months ago 00:47:28 1
Говорит Москва 28 10 2024. Михаил Хазин
2 months ago 00:00:47 1
Можно ли воспитать кошку? Кто говорил что собаки не любят кошек? Что творит эта свинья?
2 months ago 00:20:05 1
Энергия чисел влияет на судьбу сильнее, чем вам кажется! О чем говорит ваша дата рождения?
2 months ago 00:00:59 1
Никита Северов говорит про Улицу и про бои на Хардкоре