Шклов ТВ. 158 жыхароў Шклоўшчыны атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу .

Шклоўшчына актыўна рыхтуецца да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама распачалі падрыхтоўчую работу да выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, членам сем’ям ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых у гады вайны.
Back to Top