«Таемнае жыццё Ўолтэра Міці» з 27 красавіка ў кінатэатрах

Ад 27 красавіка адбудуцца новыя «Беларускія ўікэнды». Гэтым разам гледачоў чакае цудоўная лірычная камедыя «Таемнае жыццё Ўолтэра Міці». Паказы адбудуцца з 27 красавіка па 1 траўня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema (ГЦ «Дана Мол»). Падрабязнасці на , квіткі можна набыць у касах кінатэатраў і ў інтэрнэце: Выканаўца галоўнай ролі і рэжысёр Бэн Стылер (“Ноч у музэе”, “Мадагаскар”) разам з Кірстэн Уіг, Шонам Пэнам і іншымі выбітнымі акцёрамі стварыў кранальную, смешную і глыбокую гісторыю, якая і развесяліць і прымусіць задумацца. Уолтэр Міці (Бэн Стылер) — звычайны офісны служачы. Ён прывык да свайго шэрага жыцця, і баіцца зрабіць нават крок, каб асэнсаваць, ці змяніць нешта. Замест гэтага ён марыць, як здзяйсняе подзвігі і амаль жыве ў выдуманым свеце. Але ў адзін дзень усё мяняецца… Праект агучаны кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.
Back to Top