Cпеўны сход - С.Манюшка - Казак ()

Манюшку можа праспяваць КОЖНЫ! Вось толькі паслухайце - гэтыя людзі спяваюць упершыню) Якая прыгажосць мелодыі! Які пранікнёны верш. Спяваем разам! Казак Расце явар на прыгорку, Явар зеляненькі, Ў чужой вёсцы прападае Хлопец маладзенькі. “Гіну, гіну, прападаю, Пара уміраці, Прасі, дзеўча, прасі, міла, Штобы прыйшла маці” (2 р). Прыйшла маці, прыйшла маці І горка ўздыхнула, Калі на свайго сыночка Мілага ўзглянула. “Ой, дзіцятка, ой ты, сыну, Сыночку мой мілы, Ты не слухаў бацьку, маці − Дайшоў да магілы” (2 р). “Прашу, маці, прашу, маці, Хораша хавайце: Усе звоны няхай звоняць, Музыку зайграйце. Няхай мяне не хаваюць Людзі нанятыя, Толькі хлопцы з нашай вёскі, Хлопцы маладыя” (2 р). “Свята песні“ Мінск, #speunyshod #манюшка #святапесні #спеўнысход
Back to Top