У Віцебску адкрылася новая сінагога – першая за 100 гадоў ()

Малітоўны дом пад назвай «Шацёр Давіда» упрыгожыў стары гарадскі раён, дзе на пачатку 20 стагоддзя пражывала шмат іўдзеяў. Будынак ўзвялі побач з дзеючай сінагогай па вуліцы Грыбаедава, а адкрыццё прымеркавалі да свята ў гонар стварэння свету. Само адкрыццё сінагогі ўжо трапіла ў летапіс гарадской гісторыі, стаўшы першай падобнай падзеяй за 100 гадоў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top