Бона Сфорца. Самая ўплывовая ўладарка нашай гісторыі / Вусы Скарыны

Бона Сфорца праславілася як атрутніца і мецэнатка. Ёй прысвечаная “Песня пра зубра“ Міколы Гусоўскага. Але найперш гэта князёўна ВКЛ, унёсак якой можна заўважыць амаль у кожнай вёсцы. А таксама яна прывезла нам тое, чым мы карыстаемся штодня. Бона Сфорца (1494–1557) належала да знакамітага міланскага роду Сфорцаў і была дачкою адной з найбольш таленавітых жанчын свайго часу – Ізабэллі Арагонскай. У 1518 годзе Бона прыехала з гораду Бары ў Кракаў, каб стацца жонкаю караля Польшчы ды вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога. Глядзіце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“ з Цімохам Акудовічам: 00:00 “Бона Сфорца, ням-ням“ 01:34 Дзяцінства Боны Сфорцы, дачкі Ізабэллі Арагонскай 02:20 Бона ў Бары, Адраджэнне і Леанарда да Вінчы 03:57 Як Бона Сфорца сталася каралеўнаю Польшчы і князёўнаю Вялікага Княства Літоўскага 05:19 Што Бона Сфорца прывезла з сабою? 07:31 Князёўна-рэфарматарка. Устава на валокі 08:14 Як улюбёны сын Жыгімонт Аўгуст падлажыў свінню
Back to Top