З 7 па 16 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход”

Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскага аблвыканкама з 7 па 16 лістапада праводзіць у вобласці спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход”. У рамках правядзення дадзенай акцыі па ўсёй Магілёўскай вобласці праходзяць розныя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на бяспеку дарожнага руху. Так супрацоўнікі ДАІ Шклоўскага раёна з прыемнай місіяй наведалі яслі-садок №14 аграгарадка Александрыя для таго, каб у чарговы раз нагадаць дзецям пра важнасць выкарыстання флікераў.
Back to Top