Пажар у Будславе - знак часу? І калі ж будуць перамены?| #костёл_Будслав | #перемены_Беларусь

Калі ж ужо адбудуцца перамены? Калі прыдзе перамога дабра? Разважаючы пра гэтае пытанне, я прыгадваю размову Апосталаў з Ўваскрослым Хрыста. Яна адбывалася ў кантэксце прадказанай Ісусам Пяцідзесятніцы на напярэдадні Ўнебаўшэсця. Вучні спыталіся: “Госпадзе, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраіля?”(Дз 1, 6). Ісус адказаў: “Не вам ведаць часы ці поры, якія Айцец прызначыў сваёй уладай. Але прымеце моц Святога Духа, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі”. (Дз 1,7) На пытанне пра канкрэтны час, якое таксама прасякнута зямнымі праблемамі і людзкімі спадзяваннямі на грамадска-палітычныя перамены, гучыць адказ без датаў і тэрмінаў. Сваім адказам Хрыстос не адыходзіць ад пытання, але задае вектар пошуку адказу. Даючы да зразумення, каб вырашыць праблемы зямныя, трэба навучыцца думаць па-Божаму.
Back to Top