МІРАСЛАЎ ЛАЗОЎСКІ – ЛЁС ГЕРОЯ рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2023 г. дакументальныя фільмы, Белсат

Усё жыццё Міраслаў Лазоўскі рабіў усё магчымае на карысць сваёй Радзімы, змагаўся за яе волю як мог, аддаўшы гэтай барацьбе самае дарагое – жыццё. Улады Беларусі безупынна пераследавалі Лазоўскага. У сакавіку 2000 года Міраслаў быў першым асуджаным паводле артыкулу КаАП Беларусі. У ліпені 2008-га яго затрымалі па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня на Дзень незалежнасці. У 2017-м – новае затрыманне Лазоўскага паводле гэтак званай справы патрыётаў. Пасля пратэстаў 2020-га Міраслаў Лазоўскі з’ехаў ва Украіну. На трэці дзень пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну Міраслаў паехаў беларускім добраахвотнікам абараняць Украіну. Там ён прайшоў бахмуцкую зямлю ад пачатку і практычна да канца. 16 траўня 2023 года Міраслаў Лазоўскі загінуў на яе ўскрайку, прыкрываючы параненых, на тым месцы, дзе праз дарогу быў ужо не Бахмут. Дакументальны фільм “Міраслаў Лазоўскі. Лёс героя“, рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2023 г. 🎬 Падпішыся на дакуме
Back to Top