Вандал у Курапатах

Фіксацыя асобы вандала, які вось ужо два гады абгаджвае бруднымі рускімі надпісамі памятныя крыжы ў Курапатах і мэтадычна псуе Народны Мэмарыял. Нарэшце, яго злавілі на месцы злачынства і зьнялі на камэру. Гледзячы па зьнешнасьці, па манеры і характару размовы -- гэта маскаль, штатны шкоднік ад КГБ. І зноў жа, сімптаматычна, калі ў час здымкі яго спыталі, хто ён і чаму псуе Мэмарыял, вандал адкрыта (пад здымку) пазваніў у міліцыю і сказаў, каб прыехалі і забралі беларусаў (мужчыну і жанчыну), якія, маўляў, яму пагражаюць і на яго нападаюць. Прыехала міліцыя і забрала іх. (Пасьля складаньня міліцэйскага пратаколу аб экстрэмізьме ім, на шчасьце, удалося ўцячы за мяжу.) #Курапаты
Back to Top