Зямля — народу. З аўкцыёну ()
Продаж зямельных участкаў праз аўкцыён — дадатковая крыніца паступленняў у мясцовы бюджэт. Толькі з пачатку года ў Віцебскім рэгіёне прайшло больш за 200 аукцыёнаў, прадалі – 75 зямельных участкаў на агульную суму амаль 365 тысяч беларускіх рублёў. Удасканаленнем механізму продажу актыўна займаюцца ва ўсіх раёнах вобласці – афармляюць прывабныя для пакупнікоў участкі і запускаюць маштабныя рэкламныя кампаніі. Так, толькі ў жніўні абласны цэнтр маркетынгу правядзе больш за 10 аўкцыёнаў. У Прыдзвінскім краі для продажу сфарміравана больш за паўтысячы зямельных участкаў. Зараз у Віцебскай вобласці актыўна распрацоўваюць і новую праграму развіцця турыстычнага бізнесу. Спецыяльна для патэнцыяльных інвестараў падрыхтавалі каля двухсот зямельных участкаў для будаўніцтва аб’ектаў турызма.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017