Новы дзіцячы садок прыняў выхаванцаў у Оршы ()

У Оршы адчыніў дзверы новы дзіцячы садок на 200 месцаў. Трохпавярховы будынак узведзены ў маладым густанаселеным мікрараёне «Задняпроўе-5» па сучасным праекце. Пад адным дахам размясціліся прасторныя памяшканні для творчасці, трэнажорная і спартыўная залы, басейн, медыцынскі блок, кабінет інтэрактыўнага навучання. Для маленькіх жыхароў райцэнтра створаны максімальна камфортныя ўмовы для заняткаў і адпачынку. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top