Дзень Малой Радзімы

29 сакавiка 2018 года студэнты юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта адзначылi Дзень малой Радзімы.Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто збіраецца з’ехаць шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой Радзімай магчыма стане і сама Беларусь.Вядучыя мерапрыемства, студэнты Ягор Галалобаў i Леся Пашкова, заклікалі ўспомніць тыя невялікiя гарады, за існаванне якіх любяць Беларусь і тых вялікіх людзей, чые імёны ўслаўляюць нашу краіну ва ўсім свеце. Таксама юрфакаўцы слухалi беларускую музыку, адгадвалi спевакоў і музычныя гурты. Кожны студэнт атрымаў падарунак – кавалак стужкі з нацыянальным беларускім арнаментам.
Back to Top