“Мроя“ - Віно і хлеб (1993)

мроя-вно-хлеб Вільгаць шэрых сцен, ды халодны цень, Ды няпэўная туга. Старажытны брук, дым заводскіх труб, Саслабелая рука... За вакном відно толькі ўсё адно На душы цямрэчы сьлед. У пакоі дым, мы ў вакно глядзім, На стале віно і хлеб. Не шукай шляхоў, каб вярнуць ізноў У мінулае білет. Ёсць у нас з табой паўцьмяны пакой, На стале віно і хлеб. Прыпеў: Глыток віна і луста хлеба - Мая надзённая патрэба. Глыток віна і луста хлеба - Зямлі і неба дар! Гэй! Не кажы пагроз і не лай свой лёс, Я пакуль што не саслеп! Час даўно прыспеў, будзе новы спеў, Покуль ёсць віно і хлеб! Прыпеў. Прыпеў: Гэй-гэй! Глыток віна і луста хлеба - Чароўны дар зямлі і неба! Глыток віна і луста хлеба - Мой найкаштоўны скарб!
Back to Top